Fox News Channel

Fox News Channel
Выява лагатыпа
Краіна  ЗША
Зона вяшчання  ЗША,  Зямля
Час вяшчання кругласутачна
Мова вяшчання англійская
Цэнтр кіравання  ЗША, Нью-Ёрк
Тэматыка канала навіны
Дата пачатку вяшчання 8 кастрычніка 1996 года
Уладальнік News Corporation
Слоган «Fair & balanced» (англ.: «справядлівы і ўзважаны»)
Сайт foxnews.com

Fox News Channel (Фокс-Ньюc-Чэнел, скарочана FNC ці Fox News) — амерыканскі інфармацыйны канал са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку. Яго першы выхад у эфір адбыўся 7 кастрычніка 1996 года. Канал належыць медыя-канцэрну News Corporation аўстралійскага прадпрымальніка Руперта Мёрдака, яго праграмы ствараюцца тэлекампаніяй Fox Broadcasting Company. Канал, які штодня глядзяць каля 1,2 мільёна чалавек, з’яўляецца асноўным інфармацыйным каналам ЗША.[1] Генеральным дырэктарам Fox News Channel з моманту яго заснавання з’яўляецца Роджэр Эйлс.

Студыя навін Fox News

У лік вядучых тэлеканала ўваходзяць Біл О'Рэйлі, Глен Бек, Майк Хакабі і Такер Карлсан (да 2023 года).

  1. TV Week: CNN Ratings Down; Fox, MSNBC Grow Архівавана 23 студзеня 2010., прагледжана 8 лютага 2010

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search